Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дашкольнай установе на беларускай мове

Дата: 11 декабря 2018 в 09:38, Обновлено 11 декабря 2018 в 09:40

У дашкольных установах неабходна перыядычна афармляць стэнды (насценныя газеты, плакаты) з інфармацыяй па пытаннях беларускай мовы і літаратуры, аб значных падзеях у беларускай культуры.

Праводзіць у дашкольных установах дні беларускай мовы, заняткі па развіцці беларускамоўных узаемаадносін.

Арганізоўваць рэгулярныя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;

Арганізоўваць выданне насценных газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры.

Пашыраць правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў.

Праводзіць кніжныя выставы, дні беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры.

Інструктыўна-метадычнае пісьмо

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

да 2012/2013 навучальнага года

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.